дуга
дедуга сагнуўся як дуга. Лоеў. Спачув. Пра старога сагнутага чалавека. Янкова, 101.
крывы як дуга. Бял. Пра рэч з моцна выяўленай крывізной. Бялькевіч, 232.
ксяндзоўскі слуга сагнуўся як дуга. Пра чалавека-прыслугача, якому даводзіцца часта нізка кланяцца. Янкоўскі 1971, 97, 336, 624; Нос., 194.
панскі слуга сагнуўся як дуга. Матэрыялы 1981, 122. Тое ж.
правільна як дуга. Касц. Іран. Пра справу, пытанне, сітуацыю не простую і не правільную. ЛЦ, 119.
праў ек дуга. Іран. Пра чалавека хітрага, які толькі прыкідваецца простым. ТС 5, 362.
просты як дуга. Нос., 141; Крэмнеў, № 938; Станкевіч, 906. Тое ж.
глядзець як з-пад дугі. Маг. Няўхв. Пра насуплены, з-пад ілба позірк чалавека. Высл., 305.
глядзець як конь з-пад дугі. Гл. конь.
што як з дугі кастыль. Мсцісл. Іран. Пра штосьці ненадзейнае, няправільнае. Юрчанка, 173.
хвост дугой дзяржаць. Слуцк. Не сумаваць, не падаць духам, трымацца з гонарам. МК, 286.

Паведаміць пра недакладнасьць