жабрак
абдзёрты (абадраны, абарваны) як жабрак. Ваўк., Гродз. п., Сен., Івац., Слон. Няўхв. Пра вельмі бедна і неахайна апранутага чалавека. Federowski, 2; Каспяровіч, 1; Высл., 279; ЗЗайкі.
есці як жабрак. Івац. Няўхв. Пра прагнае, неахайнае спажыванне ежы. ЗЗайкі.
кленчыць як жабрак пад акном. Няўхв. Пра чалавека, які дакучліва і настойліва нешта выпрошвае. Янк., 411.
спамогся як жабрак на кісель. Слон. Насмешл. Пра прагнае спажыванне ежы. Высл., 387. ≺ Спамогся - тут: накінуўся.
хадзіць як жабрак. Івац., Клім. Няўхв. Матэрыялы 1981, 81; ЗЗайкі. Тое, што абдзёрты як жабрак.
цягацца (валачыцца) як жабрак [які]. Слон. Асудж. Пра чалавека, які ходзіць ад хаты да хаты замест таго, каб заняцца справай. Высл., 416.
праўды ў каго як у жабрака грошай. Іран. Пра надта невялікую долю праўды ў чыім-н. расказе. Янк., 421.
як у жабрака ў торбе дзе. Маст., Воран., Лід. Няўхв. Пра вялікі беспарадак у чым-н. Высл., 361; Даніловіч, 258.

Паведаміць пра недакладнасьць