жалеза
грызці як іржа жалеза. Гл. іржа.
есці як ржа жалеза. Гл. іржа.
лень жуе чалавека як іржа жалеза. Гл. іржа.
лізнуць як жалеза на марозе. Асудж. Пра неабачлівае, небяспечнае дзеянне чалавека. Янк., Пар., 96.
узяць як каваль абцэнгамі жалеза. Гл. каваль.
круціцца як на гарачым жалезе. Няўхв. Пра чалавека, які праяўляе неапраўданую актыўнасць. Сержпутоўскі 1999, 87.
цвёрды як залеза. Ваўк. п. Пра цвёрды характар чалавека. Federowski, 59.
халодны як залеза. Ваўк. п. Няўхв. Пра халодны, раўнадушны характар чалавека. Federowski, 49.
цяжка, як зялеза ўсёдна напхана. Стаўб. Пра нешта вельмі цяжкае. СЦБ, 170.

Паведаміць пра недакладнасьць