жар
аганёк як жар гарыць. Лоеў. Ухв. Пра яркае квітненне пакаёвай кветкі. Янкова, 18. ≺ Аганёк - бальзамін.
золата бы жар ззяе. Слуцк. Захапл. Пра гарачы бляск золата. Сержпутоўскі 1999, 108.
чырвоны як жар. Ваўк. п., Чэрык. Ухв. Пра колер тканіны ці якой-н. іншай рэчы. Federowski, 71; Бялькевіч, 493.
што як жар гарыць. Мсцісл. Захапл. Пра нейкую прыгожую бліскучую рэч найчасцей цёплага чырвонага колеру. Янкоўскі 1968, 434.
бегаць як з жарам у нагавіцах. Слон. Няўхв. Пра мітуслівую, бяссэнсную бегатню каго-н. Высл., 285.
наўстыдзіць каго як жарам сыпануць. Слон. п. Пра моцнае прысаромліванне каго-н. Federowski, 199.
як жарам абдало. Пра атрыманне нечаканай і моцна ўразлівай весткі, паведамлення. БПФС, 89.
як з жарам у нагавіцах. Іран. Пра чалавека гарачага, нярвовага, неспакойнага. Санько, 70.
бегчы як жару ўхапіўшы. Мсцісл. Пра чалавека, які моцна спяшаецца, бяжыць без агляду. Ром., Бел., 291; Ляцкий, 5.
забяжыцца (пабудзе) як жару ўхваціць. Ваўк. п., Пол. Пра вельмі кароткі, паспешлівы візіт. Federowski, 207; Нар. лекс., 15.
ляцець як жару ўхапіўшы. Рэч. ЛЦ, 72. Тое, што бегчы як жару ўхапіўшы.
нанасіць як жару ў шапцы. Іран. Пра вельмі малую колькасць прынесенага, назапашанага. Янк., Пар., 111.
панесціся як жару пад хвост насыпалі. Лаг. Мін.-Мал., 1974, 188. Тое, што бегчы як жару ўхапіўшы.
як жару на каго сыпнулі. Слон. Пра ўспрыманне чалавекам чагосьці крыўднага, абразлівага, балючага. Высл., 426.

Паведаміць пра недакладнасьць