сядзець як жаўна ў дупле. Капыл. Пра чалавека, які ціха пражывае ў сваім сховішчы. Рабкевіч, 197.
доўгі язык як у жаўны. Слуцк. Няўхв. Пра чалавека залішне балбатлівага, нястрыманага на язык. Аксамітаў, 211; Сержпутоўскі 1999, 5. ≺ Жаўна - чорны дзяцел.
надоесці як жоўна. Жытк. Няўхв. Пра надакучлівага сваімі размовамі, стукам чалавека. ТС 3, 124.
Паведаміць пра недакладнасьць