Заблоцкі
вязці (шанцуе) як Заблоцкаму на мыле. Тал., Сен., Смарг. Іран. Пра няўдачу ў планаваных справах, мерапрыемствах. Каспяровіч, 348; Высл., 299; ФА. ≺ З народнага анекдота пра купца Заблоцкага, які вёз на караблі мыла і меркаваў добра зарабіць на ім, але карабель даў цечу і ўвесь яго тавар змыла вадой.
выйграць як Заблоцкі на мыле. Насмешл. Іран. Пра чалавека, які меркаваў зарабіць, а растраціўся. Аксамітаў, 144.
зарабіць як Заблоцкі на мыле. Валож., Асіп., Астр., Карм., Мін. Іран. СЦБ, 152; АВНЛ; ЛЦ, 37; ФА. Тое ж.

Паведаміць пра недакладнасьць