галасок як званок. Памянш. Ухв. Пра звонкі, выразны, гучны голас. Янк., Пар., 37.
ляскучы як званок. Памянш. Пін. 1. Пра нешта звонкае. 2. Пра чалавека, які шмат і пустога гаворыць. Нар. лекс., 110.
бразкаць ек звонец. Жытк. Няўхв. Пра чалавека, які гучна гаворыць, але пустое. ТС 1, 79.
Паведаміць пра недакладнасьць