бегаць як люты звер. Смал. п. Асудж. Пра злоснага, агрэсіўнага чалавека. Добр., Смол., 43.
выскаліць зубы як звер. Сен. Асудж. Пра каго-н., хто моцна і злосна агрызаецца. Каспяровіч, 67.
выскачыць як раз'юшаны звер. Лаг. Асудж. Пра нечаканае нападзенне чалавека на кагосьці. Varłyha, 114.
вярнуць як звер. Глыб. Пра чалавека, які многа і цяжка працуе. СПЗБ 5, 432.
галодны як звер. Слон. Пра моцна згаладнелага чалавека. Высл., 302.
глядзець як звер [які]. Краснап., Старадар. Асудж. Пра погляд злоснага, агрэсіўнага чалавека. Бялькевіч, 188; АВНЛ.
Губа як звер: ніколі ёй не вер. Старадар. Прык. Іран. Пра немагчымасць верыць усяму сказанаму кімсьці. АВНЛ.
здаровы як звер. Мсцісл. Ухв. Пра здаровага, моцнага, вынослівага чалавека. Юрчанка, 184.
злосны як звер. Мсцісл. Няўхв. Янк., Пар., 75; Юрчанка, 184. Тое, што як звер люты.
крепкій як зьверь. Мсцісл. Ухв. Пра моцнага, здаровага каня. Юрчанка 1993, 215.
одзінокі чоловек шо звер. Пра самотнага чалавека без падтрымкі і спагады. ЛА, 30.
понуры чоловек як звер. Стол. Няўхв. Пра панурага, змрочнага чалавека. ТС 4, 162.
шалёны як звер. Івац. Асудж. Пра злога, раз'юшанага чалавека. ЗЗайкі.
як звер люты. Касц. Асудж. Бялькевіч, 255. Тое ж.
Паведаміць пра недакладнасьць