звон
дзераво як звон. Івац. Ухв. Пра лесаматэрыял добрай якасці. ЗЗайкі. ≺ «Стукняш сакераю па дзераві, ажно звініць» (прыклад інфарманта).
звінець як звон. Слон. 1. Пра дасканала зробленую рэч. 2. Пра гучную, звонкую гутарку чалавека. Высл., 326.
раскалыхацца як брацкі звон. Пра чалавека, які надта разышоўся, разгаварыўся, раскрычаўся. Санько, 179.
хата (зруб, пастройка) як звон. Докш., Мсцісл. Ухв. Пра зграбную, якасную новую пабудову. Янк., Пар., 181; Высл., 408; Янк., 410; Юрчанка 1969, 148.
як звон. Гродз. Ухв. Пра нешта вельмі добрае, высокай якасці, з добрага матэрыялу. Цыхун, 175.
як у звон б'юць. Смал., Мсцісл. Пра актыўнае абмеркаванне чаго-н. грамадой людзей. Добр., Смол., 263; Юрчанка 1977, 219.
як у званы звоняць. Краснап. Бялькевіч, 8. Тое ж.

Паведаміць пра недакладнасьць