знайсці
пашанцавала як сляпой курыцы знайсці зерне. Гл. курыца.
як у мяцеліцу дарогу знайсці. Гл. мяцеліца.
лыбіцца як жалезка знайшоўшы. Гл. жалезка.
маўчаць як птушак знайшоўшы. Гл. птушка.
Сёння зробіш - заўтра як знойдзеш. Прык. Пра карыснасць своечасовай работы. Янкоўскі, 44.
як знойдзеш. Гродз. Шчуч. Пра рэч, якая спатрэбіцца, будзе вельмі дарэчы. Даніловіч, 227; ФСБМ 1, 448.
попало шчасце, бы слыпуй курыцы зэрне. Гл. курыца.

Паведаміць пра недакладнасьць