кабан
гладкі як кабан. Няўхв. Пра раскормленага чалавека, якому добра паводзіцца. Янк., Пар., 40.
памагчы каму як кабан на вяселлі. Мсцісл. Іран. Пра адсутнасць альбо шкоднасць чыёй-н. дапамогі. Юрчанка, 174.
праціўны як кабан абпалены. Бран. Няўхв. Пра кагосьці агіднага, знешне непрыемнага. Расторгуев, 29.
тлусты як кабан. Сміл. Няўхв. Пра тоўстага, масіўнага чалавека. Шатэрнік, 277; Янк., 432.
як кабан кормны ўсё роўна. Краснап. Няўхв. Бялькевіч, 253. Тое, што тлусты як кабан.
акарак як у кабана. Бял., Кругл., Краснап., Сен. Няўхв. Пра тоўстую спіну, шыю. Бялькевіч, 400; Каспяровіч, 154; Нар. слов., 84; Матэрыялы 1981, 10.
падбародуш як у кабана. Краснап. Няўхв. Пра масіўны, тлусты падбародак у каго-н. Бялькевіч, 358.

Паведаміць пра недакладнасьць