кадушка
баба як кадушка. Смал. Няўхв. Пра залішне распаўнелую жанчыну. Добр., Смол., 304.
таўсты як кадушка. Ваўк. п. Няўхв. Пра моцна тоўстага чалавека. Federowski, 312.
як кадушка стаць. Клім. Няўхв. Пра залішне распаўнелага чалавека. Матэрыялы 1981, 40.
есці як у бяздэнную кадушку. Ваўк. п. Асудж. Пра чалавека, які празмерна есць. Federowski, 130.
ліць як у кадушку. Ваўк. п. Асудж. Пра моцна пітушчага чалавека. Federowski, 166.
храпсці як кандзер у кадушку. Гл. кандзер.

Паведаміць пра недакладнасьць