кажух
дакучаць як вош у кажусе. Гл. вош.
надуцца як вош на кажусе. Гл. вош.
цяпло як у кажусе. Краснап. Ухв. Пра вельмі прыемнае, надзейнае цяпло. Бялькевіч, 144.
абрыднуць як вашывы кажух. Гродз. Пагардл. Пра нешта, што вельмі моцна надакучыла, абрыдзела. Даніловіч, 215.
дзяржацца як вош за кажух. Гл. вош.
Душа чалавека не кажух: не вывернеш. Глуск. Прык. Пра неспасціжнасць чалавечай душы. АВНЛ.
Садок летам што кажух зімою. Прык. Захапл. Пра прыемны халадок у садзе ўлетку. Рапановіч, 228.
Старая дзеўка як дзіравы кажух - адзін дух. Слуцк. Прык. Здзекл. Пра марнасць спадзяванняў дачакацца ад састарэлай незамужняй дзеўкі цеплаты, ласкі. Сержпутоўскі 1999, 63; БВ, 107.
прыстаць як дзядоўнік да кажуха. Гл. дзядоўнік.
як (што) кажухом па печы. Глуск., Клецк. Няўхв. Пра немілагучнае, няскладнае спяванне, гаворку. Янк., 1968, 436 ≺ Паходзіць з непрыемнага дысанансавага ўражання: шум скарэлага кажуха, калі яго сцягваюць з печы.

Паведаміць пра недакладнасьць