у трыбусе як калесьмі ездзіць. Ваўк. п. Насмешл. Пра бурчэнне ад голаду ў жываце. Federowski, 314.
ну й гыласок - скрогыт як з калёс німазыных. Мсцісл. Насмешл. Пра непрыемны, скрыпучы голас каго-н. Бялькевіч, 408.
як у Бэркавых калёсах дзе. Ушацк. Насмешл. Пра адсутнасць парадку дзе-н. Васюковіч, 19.
Баба без мужыка як калёсы без каня. Маст. Прык. Пра важную ролю мужчыны ў сям'і. ФА; ПП 2, 106.
не калёсы закідаць. Лаг. Пра работу, якая не патрабуе разваг, умення, а вымагае больш фізічнай сілы. Гілевіч, 147.
разьехацца як калёсы нямазаныя. Воран. Насмешл. Пра пагаршэнне ўнутранага стану, разбітасць, несабранасць у паводзінах. Гілевіч 2007, 207.
скрыпець бы нямазаныя калёсы. Слуцк. Няўхв. 1. Пра чые-н. скаргі, нараканне на здароўе, незадаволенасць. 2. Пра непрыемны, скрыпучы голас каго-н. Сержпутоўскі 1999, 95.
Паведаміць пра недакладнасьць