гарэць як каліна. Слон. п., Сен. Захапл. Пра нешта чырвонае яскравае, зіхоткае, прыгожае. Federowski, 104; МК, 445.
ек каліна хорошуха. Жытк. Захапл. Пра румяную, прыгожую дзяўчыну, жанчыну. ТС 5, 253.
хлопец як каліна. Ваўк. п., Мсцісл. Ухв. Пра харошага на выгляд хлопца. Federowski, 54; Мсцісл. Бялькевіч, 461.
чырвона як каліна. Ваўк. п. Захапл. Federowski, 70. Тое, што ек каліна хорошуха.
Паведаміць пра недакладнасьць