калодзеж
кідаць як у бяздонны калодзеж. Ваўк. п. Няўхв. 1. Пра чалавека, які бяздумна ставіцца да грошай і шмат траціць. 2. Пра чалавека, які шмат есць. Federowski, 143; Санько, 146.
боўнуць як жаба ў калодзежы. Гл. жаба.
цёмна як у калодзежы. Рэч. Пра цемень у памяшканні. ЛЦ, 14.
як у калодзежы дзе. Мсцісл. Юрчанка, 200. Тое ж.
вісець ек у колодзежы. Стол. Пра надвор'е, калі хмурыцца, навісае. ТС 1, 127.

Паведаміць пра недакладнасьць