касцёл
талака як у касцелі. Ваўк. п. Пра вялікі збор народу, цеснату ў памяшканні. Federowski, 310. ≺ Талака - тут: таўкатня.
як у касцелі [не раўнуючы] дзе. Мін. Ухв. Пра чысціню і прыгажосць у памяшканні. Высл., 432.
убіцца як Дзямян у касцёл. Гл. Дзямян.
убіцца як Янкель у касцёл. Гл. Янкель.
набожны як святога Юр'я конь: ён да касцёла, а ён да кабылы. Гл. Юр'е.
прыбрацца як да касцёла. Докш. Ухв. Пра добра, па-святочнаму апранутага чалавека. Высл., 369.
спяваць як дзяды пад касцёлам. Гл. дзед.

Паведаміць пра недакладнасьць