наесціся як доктар параных каўбас. Гл. доктар.
глядзець (пазіраць) як кот на каўбасу. Гл. кот.
губы бы каўбасы. Слон., Слуцк. Абразл. Пра чые-н. тоўстыя вусны. Сержпутоўскі 1998, 43; Высл., 309; ЛА, 24.
ласы як кот (поп, пан) на каўбасы. Гл. кот.
унадзіцца як кот у каўбасы. Гл. кот.
як у сабакі кілбаса на шыі. Гл. сабака.
што кот на кілбасы жмурыцца. Гл. кот.
вдэржыцьця як кувбаса на шыйі в субакы. Брэсц. Казалі, калі дзіця хутка зношвае адзенне. Скарбы, 106.
Паведаміць пра недакладнасьць