кацёл
кіпець як у катле. Пра стан узбуджэння ў сям'і, грамадзе. Янк., 411.
мяшацца як у катле дзе. Ваўк. п. Federowski, 186. Тое ж.
серца ў каго як у катле кипить. Смал. Пра вельмі эмацыянальнага, пачуццёвага чалавека. 2. Пра стан узбуджанасці, хвалявання каго-н. Добр., Смол., 41.
парыць як у котле. Івац., Жытк. Пра надвор'е перад дажджом. ТС 4, 15; ЗЗайкі.
Галава бы кацёл, а вума няма. Слуцк. Прык. Насмешл. Пра чалавека, які неразумна сябе паводзіць. Сержпутоўскі 1999, 60.
галава як піўны кацёл. Няўхв. Пра нейчую вялікую галаву. БПФС, 107.
голая як кацёл. В.Дзв. Насмешл. Пра лысую галаву. ЗВалодзінай.
пазбыткавацца як кацёл з гаршка. Слон. Іран. Пра жарты аднаго чалавека з другога, калі яны абодва роўныя. Высл., 359. ≺ Пазбыткаваць - пасмяяцца. Параўн.: Смяяўся кацёл з гаршка, што ён чорны, але абодва яны роўны.
ускочыць куды як у гарачый кацёл. Мсцісл. Няўхв. Пра неабдуманае ўмяшанне ў небяспечную справу. Юрчанка, 200.

Паведаміць пра недакладнасьць