кветка
Дару ветку, каб жонка была як кветка. Фальк. З вясельнага пажадання прыгажосці маладой жонцы. БВ, 38.
Дару манетку, каб жонка была як кветка. Фальк. БВ, 49. Тое ж.
дзеўка як кветка. Захапл. Пра прыгожую дзяўчыну. Янк., 405.
Калі мужык лахматы, то жонка бы кветка. Брэсц. Прык. Пра жонку, якая дбае найперш пра сябе, а не пра мужа. ЛЦ, 83.
невеста як калиновая кветка. Смал. Захапл. Пра прыгожую нявестку. Добр., Смол., 971.
Няхай сабе мужык як шкарпэтка, абы я была як кветка. Гл. шкарпэтка.
пахіліцца як кветка ў буру. Спачув. Пра самотную, забедаваную жанчыну. НН, 450.
прыгожая як кветка вясной. Івац., Чэрык. Захапл. Бялькевіч, 193; ЗЗайкі. Тое, што дзеўка як кветка.
сядзець як кветка ў вазоне. Гродз., Шчуч. Іран. Пра важную, напышлівую дзяўчыну, жанчыну. Даніловіч, 230.
хароша (прыгожая) як кветка. Ваўк. п., Івац., Хоц. Захапл. Federowski, 49; Бялькевіч, 225; ЗЗайкі. Тое, што дзеўка як кветка.
хароша як кветка сярод летка. Захапл. Ройзензон, 79. Тое ж.
цвісці як кветка. Сак. п. Захапл. Federowski, 59. Тое ж.
як кветка. Гродз. Захапл. Цыхун, 175. Тое ж.
выгадаваць каго як кветку ў садочку. Ухв. Пра добрае гадаванне дзяўчыны. Янкоўскі 1971, 243.

Паведаміць пра недакладнасьць