добра ўладкаваўся як клоп, што з халоднай столі скочыў у цёплую паніну пасцель. Брэсц. Няўхв. Пра чалавека, які занадта добра ўладкаваўся ў чужым доме. ЛЦ, 51.
надутца як клоп. Смал., Леп. Няўхв. Пра надзьмутага, крыўдлівага, наравістага чалавека. Добровольский ІІІ, 41; ЗВалодзінай.
схавацца як клоп у шчыліну. Касц. Асудж. Пра чалавека, які ўхіляецца ад агульных спраў. ЛЦ, 123.
сядзець як клоп на печы. Валож. Здзекл. Пра чалавека, які дзесь уладкаваўся ў ціхім цёплым месцы. МК, 242.
Паведаміць пра недакладнасьць