ксёндз
пакрапіць як ксёндз крапілам. Пра дожджык, які ледзь-ледзь пакапаў. Ваўк. п. Federowski, 213.
паліць як ксёндз крапідлам. Воран., Іўеў., Шчуч. Няўхв. Даніловіч, 231. Тое ж.
памагчы як ксёндз Магдалене. Гродз., Маст. Іран. Пра адсутнасць дапамогі. Даніловіч, 231.
правіць як ксёндз з казальніцы. Ваўк. п. Ухв. Пра складную разумную гаворку некага, прамову. Federowski, 247. ≺ Казальніца - балкончык у касцёле, адкуль ксёндз выступае са сваімі прамовамі.
угадзіць як ксёндз Магдулі. Гродз., Карэл. Іран. Пра сітуацыю, калі не толькі не дагадзілі, але і паздзекваліся. Высл., 403; Цыхун, 180; Даніловіч, 231. ≺ Тлумачэнне інфарманта: «Зімой у лапцях хадзіла, а на весну валенкі купіў».
многа як у ксяндза жонак. Мін. Іран. Жарт. Пра поўную адсутнасць нечага. ЛЦ, 21.
у каго праўды як y папа з ксяндзом. Гл. поп.
распуціцца як ксяндзы ля вулляў. Стаўб. Пра прагных да спажывы людзей, якія згубілі асцярожнасць. Высл., 377.

Паведаміць пра недакладнасьць