ехаць як кубельнікі. Мядз. Насмешл. Пра ціхую, асцярожную, няспешную язду. Нар. слов., 10. ≺ «Кубельнік усягды ехаў памалу, каб дабро ні растрасці, вот і сталі казаць на тых, што памалу ехалі: едуць як кубельнікі» (тлумачэнне збіральніка). Кубельнік - вясельны чын, той сват, што вязе кубел маладой у дом маладога.
Паведаміць пра недакладнасьць