кука
стаяць як кука. Жытк. Няўхв. Пра разгубленага, нерухомага чалавека. ТС 2, 248.
сыты як кукамі збіты. Ушацк., Пол., Мядз. Пра ўкормленага, але дужага і не тлустага чалавека. МК, 312; Нар. лекс., 15; Барадулін, 97; СПЗБ 5, 59; Скарбы, 130.
рукі як кукі. Воран. Няўхв. Пра непрызвычаеныя, неахвочыя да працы рукі. Даніловіч, 231.
Рукі як кукі, а язык як у сукі. Прык. Зласл. Абразл. Пра жанчыну, няважную работніцу, але вельмі брахлівую і языкатую. ФА.

Паведаміць пра недакладнасьць