купіна
зарасці як купіна. Жытк. Няўхв. Пра нешта вельмі запушчанае. ТС 3, 220.
у каго совесць як купіна ў балоце - мохам зарасла. Маз. Асудж. Пра чалавека са страчаным сумленнем. ЛЦ, 45.
сядзець як жаба над купінаю. Гл. жаба.
глядзець як жаба на купіне Гл. жаба.
драцца як жаба на купіне. Гл. жаба.
загусці як чмялі ў купіне. Гл. чмель.
надуцца як жаба на купіне. Гл. жаба.
пнуцца як жаба на купіну. Гл. жаба.
скакаць як жаба - з купіны на купіну. Гл. жаба.
скача як заяц на балоце - з купіны на купіну. Гл. заяц.
падхапіцца як заяц з-пад купіны. Гл. заяц.
прыгнуць як жаба з купіны. Гл. жаба.

Паведаміць пра недакладнасьць