куранё
прысупоніцца да каго як куранё да маткі. Слон. Пра вельмі даверлівае прытуленне да некага. СРЛГ, 95.
пішчаць як кураня ў яйцэ. Ваўк. п. Кплів. Пра нейчы тонкі піск. Federowski, 235.
прапасці як кураня ў крапіве. Івац. Кплів. Пра лёгкую згубу кагосьці безабароннага. ЗЗайкі.
прапасці як кураня ў зеллі. Лід. Даніловіч 2008, 137. Тое ж.
сядзець як кураня. Ваўк. п. Пра прыціхлае дзіця. Federowski, 275.
разбегчыся хто куды як кураняты ад ценю каршуна. Мін. Насмешл. Пра панічнае, хуткае разбяганне людзей у нейкім страху. ЛЦ, 120.
адкруціць галаву як кураняці. Няўхв. Пра хуткую і бязлітасную расправу над некім. ФСБМ 1, 406.

Паведаміць пра недакладнасьць