куст
абібок мяняе работу як цыган куст. Гл. цыган.
галава як куст. Краснап. Няўхв. Пра непрычасаныя, кудлатыя валасы. Бялькевіч, 228.
выскачыць як жаба з куста. Гл. жаба.
ляпнуць як з-за куста. Ваўк. п., Кір. Няўхв. Пра недарэчнае, непрыгожае выказванне каго-н. Federowski, 161; АВНЛ.
віляць як сабака хвастом паміж палкай і кустом. Гл. сабака.
спаць чуйна як заяц пад кустом. Гл. заяц.
пайсці як пчала між кустоў. Гл. пчала.
сядзець на куце як сава ў кусце. Гл. сава.

Паведаміць пра недакладнасьць