куцця
як ад куцці да Каляд. Астр., Смарг. Жарт. Пра нядоўгі, кароткі прамежак часу. Даніловіч, 212.
наесціся як на куццю. Лід. Ухв. Пра вельмі сытны, уволю наедак. Леп., 90; Даніловіч, 236.
сена як куццю падаслаць. Насмешл. Пра зусім невялічкую колькасць сена, якога хапіла б толькі падаслаць на калядны стол. Янк., Пар., 146.
сядзець як куцця. Лаг. Ухв. Пра паважнае, непарушнае, спакойнае прабыванне, сядзенне дзе-н. Варлыга 1966, 81.

Паведаміць пра недакладнасьць