біцца як рыба аб лёд. Гл. рыба.
здаровы як лёд. Ваўк., Слон. п. Ухв. Пра здаровага, загартаванага, моцнага чалавека. Federowski, 353.
Злосць што лёд: да цяпла жыве. Прык. Пра адступленне злосці ад цеплыні, ласкі, пяшчоты. Янкоўскі 1971, 45.
зьявіцца як лёд на Пятра. Воран. Іран. Пра нешта альбо некага, якія так і не з'явіліся. Даніловіч, 232.
лгаць як у лёд. Ушацк. Няўхв. Пра нахабны бессаромны падман. Барадулін, 106.
Не я б'ю, верба б'е, будзь здороў на весь год, ек осенній лёд. Жытк. Фальк. З пажадання здароўя. ТС 1, 113.
рукі як лёд. Івац. Няўхв. Пра застылыя, халодныя рукі. ЗЗайкі.
халодны як лёд. Ваўк. п., Драг., Івац. 1. Пра нешта вельмі халоднае. 2. Няўхв. Пра халодны, раўнадушны характар чалавека. Federowski, 49; СПЗБ 2, 649; ЗЗайкі.
як калядный лёд. Мсцісл. 1. Тое, што халодны як лёд. 2. Пра нешта празмерна цвёрдае. Юрчанка, 185.
як лёд на (каля) Пятра. Гродз. Пра нешта зусім нетрывалае, ненадзейнае. Даніловіч, 231.
выдурвацца як карова на лёдзе. Гл. карова.
ісці (хадзіць) як карова па лёдзе. Гл. карова.
пагуляць як рыба на лёдзе. Гл. рыба.
пляснуць як дзячыха на лёдзе. Гл. дзячыха.
разгуляцца як свіння на лёдзе. Гл. свіння.
як лёду. Драг. Пра вялікую колькасць чаго- альбо каго-н. СПЗБ 2, 649.
коўзка як на ляду. Лаг. Няўхв. Пра коўзкую дарогу, падлогу ці што іншае. Высл., 336.
танцаваць як карова на ляду (лёдзе). Гл. карова.
Паведаміць пра недакладнасьць