літвін як лін. Пра характар колішняга беларуса - дужага, моцнага, выкрутлівага, якога голай рукой не возьмеш. Шпилевский, 183; Hoc., 73; Дуб., 33. ≺ Літвін - так рускія і палякі некалі называлі не толькі літоўцаў як этнас, але таксама і беларусаў, пераважаючае насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага. У Рускай дзяржаве літвінамі называлі выхадцаў з Беларусі.
гладкі як лін. Ухв. Пра некага добра ўкормленага, здаровага. Янк., 402.
сыты як лін. Лаг. Ухв. Гілевіч 2007, 39. Тое ж.
Паведаміць пра недакладнасьць