ліпка
абабраны як ліпка. Мсцісл. Спачув. Пра цалкам абрабаванага чалавека. Бялькевіч, 30.
абадраць як голую ліпку. Чэрык. Пра злодзея, рабаўніка, несумленнага чалавека, які кагосьці поўнасцю абакраў, абабраў. ЛЦ, 49.
аблупіць (абакрасці, абабраць) як ліпку. Івац., Пух., Светл., Лаг., Рэч. Асудж. Мін.-Мал., 1970, 157; Сержпутоўскі 1999, 395; Расторгуев, 101; Высл., 279; Ройзензон, 80; Varłyha, 1; ЗЗайкі. Тое ж.

Паведаміць пра недакладнасьць