ліс
рыжы як ліс. Свісл. Пра рыжавалосага чалавека. СПЗБ 4, 323.
слаць як ліс хвастом. Няўхв. Пра манеры ліслівага чалавека. Санько, 183.
хітраваць як ліс. Няўхв. Пра хітрыкі няшчырага чалавека. Санько, 195.
хітры як ліс. Ваўк. п., Шчуч. Няўхв. Пра вялікага хітруна. Federowski, 52, 86; Сцяшковіч, 613.
У вочы лісам, а за вочы воўкам. Прык. Іран. Пра крывадушнага чалавека. Federowski, 166.
У вочы лісам, а за вочы бісам. Тое ж.
нібы лісы рыжыкі ў лесе. Клім. Ухв. Пра вялікія прыгожыя грыбы рыжыкі. КВДУ.

Паведаміць пра недакладнасьць