лось
насіцца як ласі. Глыб. Няўхв. Пра бегатню дзяцей, падлеткаў са стукам і грукатам. Высл., 356.
блішчаць як лось. Мін. Ухв. Пра хатнюю добра адкормленую жывёлу. ФА.
здорову ек лось. Жытк. Ухв. Пра дужага, здаровага чалавека. ТС 3, 44.
лежаць ек лось у болоці. Пра ахвотніка доўга спаць. ТС 3, 44.
пашоў бы натчэ лось. Слуцк. Пра чалавека, які ўпэўнена, хутка пайшоў. Сержпутоўскі 1999, 68.
спрытны як лось. Ухв. Пра лоўкага, хуткага чалавека. Янк., Пар., 155.
статны як лось. Івац. Ухв. Пра віднага, статнага, зграбнага мужчыну. Янк., Пар., 157; ЗЗайкі.

Паведаміць пра недакладнасьць