лужа
сказав ек віл у лужу. Гл. вол.
сказаць як упасці ў лужу. Воран. Няўхв. Пра нешта нялоўка сказанае, што выдае намеры каго-н. Арх. Гр.
сказаць як у лужу плюнуць. Гродз. Няўхв. Пра нешта недарэчна сказанае. Даніловіч, 259.
ускочыць як жаба ў лужу. Гл. жаба.
сказаў як кадук у лужу плюнуў. Гл. кадук.
сказаць як у лужу пёрнуць. Смал., Кліч. Няўхв. Вульг. ФА. Тое, што сказаць як у лужу плюнуць.
дужы як жаба ў лужы. Гл. жаба.
дужы як свіння ў лужы. Гл. свіння.

Паведаміць пра недакладнасьць