спаць як лыка прадаўшы. Пра моцны салодкі сон каго-н. ФСБМ 2, 206.
старое ўспамінаць што лыкі жаваць. Няўхв. Пра пустату і непрыемныя ўражанні ад успамінаў мінулага. Янкоўскі, 184.
дарога ек лыко. Жытк. Ухв. Пра роўную, добрую дарогу зімой. ТС 3, 52.
п'яны бы лыко. Кам. Няўхв. Пра п'янага чалавека, што не можа нават роўна стаяць. ЖН, 55.
Паведаміць пра недакладнасьць