магіла
маўчаць як магіла. Пра чыё-н. надзейнае, упартае маўчанне. ФСБМ 2, 5.
паможа як гарбатага магіла параўняе. Гл. гарбаты.
ціха дзе як у магіле. Мін., Чэрык., Мсцісл. Пра ненатуральную цішыню (з адценнем страху). ЛЦ, 128; Юрчанка, 201.
цёмна дзе як у магіле. Ваўк. п., Слон. Пра ненатуральна густую цемнату. Federowski, 59; Высл., 415.
як з магілы ўстаў (выйшаў, падняўся). Мсцісл. Спачув. Пра вельмі худога чалавека пасля хваробы, бяды, нягод. Юрчанка, 173.

Паведаміць пра недакладнасьць