жыгаць як маланка тая. Пра праворнае дзіця. Нос., 42; Носович, 288. ≺ Жыгаць - тут: мітусіцца, хутка бегаць.
мігнуць як маланка. Ваўк. п., Слон. Пра таго, хто хутка знік з вачэй. Federowski, 186; Высл., 346.
пабегчы як маланка. Маст. Пра чалавека, які хутка, імкліва пабег. Высл., 358.
шпаркі як маланка. Ваўк. п. Ухв. Пра шпаркага чалавека альбо жывёліну. Federowski, 300.
хутка як маланкаю спаліў. Ваўк. п. Пра хуткае выкананне якой-н. справы. Federowski, 55.
Паведаміць пра недакладнасьць