малы
гуляць як дзіця малое. Гл. дзіця.
забаўляцца як малое дзіця. Гл. дзіця.
заснуць як малое дзіця. Гл. дзіця.
здзяцінець што малое дзіця. Гл. дзіця.
плакаць як дзіця малое. Гл. дзіця.
Старое як малое - одын розум. Драг. Прык. Пра старога чалавека, які становіцца па-дзіцячаму капрызным. Скарбы, 94.
старое як малое. Няўхв. Пра старых, якія перастаюць арыентавацца ў рэчаіснасці, патрабуюць апекі і дапамогі. Янкоўскі, 95.
шануй старое як дзіця малое. Гл. дзіця.
зямлі як малому сесці. Мін. Няўхв. Пра вельмі малы лапік зямлі. Высл., 331.
цыркаць [таго малака] бы малому. Пра невялікі надой малака. Нар. лекс., 236.
дзяцініцца як малы. Сміл. Няўхв. Пра паводзіны дарослага, неадпаведныя яго ўзросту. Шатэрнік, 85.
засаромецца як малы ўсё роўна. Сміл. Няўхв. Пра сарамяжлівасць дарослага, неадпаведна ўзросту. Шатэрнік, 108.
Стары як малы: што бачыць, то просіць. Прык. Аксамітаў, 217. Тое, што Старое як малое - одын розум.
дурэць як малыя. Няўхв. Пра дарослых, што забаўляюцца як дзеці. Янк., Пар., 57.

Паведаміць пра недакладнасьць