мора
Век пражыць - не мора пераплыць. Прык. Пра складанасці на жыццёвым шляху. Ахрым., 23.
выбірацца як чайка за мора. Гл. чайка.
зайсці як чайка за мора. Гл. чайка.
збірацца як птушка за мора. Гл. птушка.
збірацца як сойка за мора ляцець. Гл. сойка.
збірацца як сора за мора. Гл. сора.
збірацца як соя за мора. Гл. соя.
збірацца як чайка за мора. Гл. чайка.
шырокая як мора. Мсцісл., Жытк. Ухв. Бялькевіч, 265; Юрчанка, 191; ТС 5, 231. Тое, што вялік як мора.
шэльма як бяздэннае мора. Асудж. Пра вельмі ненадзейнага, здрадлівага чалавека. Ляцкий, 11.
як пташка на моры. Гл. пташка.
астацца як на моры без вясла. Мсцісл. Пра бездапаможны стан чалавека. Юрчанка, 44.
У дзеўкі ўма на шэлег няма, а ў малайца веры як на моры пены. Арш. Прык. Пра асаблівасці дзявочага і хлапечага характараў. АВНЛ.
вялик як моря. Смал. п. Ухв. Пра нешта вялікае, шырокае (памяшканне, надзел зямлі). Добр., Смол., 161; Янк., Пар., 129.

Паведаміць пра недакладнасьць