мужык
Воўк не еўшы як мужык пагарэўшы: што ўвідзе, тое трэба. Прык. Пра галоднага ваўка, што рады любой здабычы. Ляцкий, 6.
гадка, як бы мужык, наеўшыся гнілак, насраў каму ў рот. Рэч. Вульг. Пра непрыемнае адчуванне ў роце пасля пераядання альбо перапою. Пяткевіч, 571.
спяшацца як [той] мужык з оцтам. Ваўк. п. Насмешл. Пра нейкую неапраўданую спешку. Federowski, 306. ≺ Оцат - воцат.
у печы гарыць так як мужык па жонцы плача. Лях. Іран. Пра слабаваты агонь у печы. ФА.
голас тоўсты як у добрага мужыка. Нараўл. Пра нізкі, падобны да мужчынскага голас (часцей пра падлетка). Матэрыялы 1981, 122.

Паведаміць пра недакладнасьць