мур
здаровы як мур. Гродз. Ухв. Пра здаровага, моцнага, дужага чалавека. ЖН, 32; Янк., 409.
маўчаць як мур. Слон. Няўхв. 1. Пра занадта маўклівага чалавека. 2. Ухв. Пра таго, хто не выдасць таямніцы. Высл., 346.
моцны як мур. Ухв. Янк., Пар., 104. Тое, што здаровы як мур.
сільны як мур. Астр. Ухв. СПЗБ 3, 83. Тое ж.
сядзець як мур. Стаўб. Няўхв. Пра нерухомага панурага чалавека. МК, 208.
як мур. Гродз. Ухв. Даніловіч, 234. Тое, што здаровы як мур.
як за мурам. Ухв. Пра жыццё за добрым, надзейным мужам, начальнікам. Санько, 69.

Паведаміць пра недакладнасьць