Мурза
набрацца чаго як Мурза блох. Слон. Асудж. Пра празмернае назапашванне чаго-н. Даніловіч, 234.
набрацца як Мурза маслянкі (жому, заціркі, кішак, костак). Зэльв. Бераст., Люб. Асудж. Пра моцна п'янага чалавека. Даніловіч, 235.
набрацца як папова Мурза. Ваўк. п. Асудж. Federowski, 194. Тое ж.
папасці як Мурза ў студню. Мін. Здзекл. Пра чалавека, што трапіў у непрыемнае, нявыкрутнае становішча. ЛЦ, 69.
уляпацца як Мурза ў зацірку. Іўеў. Насмешл. Пра чалавека, што моцна, але недарэчна закахаўся ў каго-н. Даніловіч, 235.
умазацца як Мурза ў зацірку. Карэл. Няўхв. Пра выпацканага нейкай стравай чалавека. Высл., 405.
чорная бы папова Мурза. Слуцк. Няўхв. Пра непрыемную, неахайную жанчыну. Сержпутоўскі 1999, 19.

Паведаміць пра недакладнасьць