мячык
адляцець як мячык. Памянш. Пра нешта, некага, што раптоўна адыйшлі. Юрчанка 1998, 300.
насіцца як мячык. Мсцісл. Пра дзіцянят чалавека ці хатняй жывёлы, што дурэюць, забаўляюцца, бегаюць. Юрчанка, 191.
падскакваць як мячык. Карэл. Ухв. Пра энергічнае дзіця, кацяня і г. д. СПЗБ 3, 451.
перакінуць як мячык. Мсцісл. Пра лёгкае выкананне нейкай справы. Юрчанка, 191.

Паведаміць пра недакладнасьць