пава
Адзенецца як пава, але благая слава. Прык. Пра неадпаведнасць знешняга выгляду і рэпутацыі. Ляцкий, 1; Сержпутоўскі 1999, 3; Санько, 108.
змокнуць як пава. Брасл. Насмешл. Пра вымаклага чалавека. СПЗБ 3, 276.
ідзе як пава плыве. Глыб. Захапл. Пра прыгожую, плаўную, велічную хаду жанчыны. Рабкевіч, 87.
ісці як [та] пава. Жытк. Захапл. ТС 5, 362. Тое ж.
Ляціць як пава, кладзецца як пані. Лаг. Прык. Ухв. Пра прыгожую, дагледжаную жанчыну, якой добра жывецца. Varłyha, 93.
хадзіць (пахаджаць) як пава. Віц., Драг., Стаўб., Зэльв., Івац. Ухв. Каспяровіч, 213; Янк., 438; МК, 286; Нар. лекс., 223; Лучыц-Федарэц, 222; Гілевіч, 166; ЗЗайкі. Тое, што ісці як пава.

Паведаміць пра недакладнасьць