палена
глухі як палена. Слуцк. Няўхв. Пра глухога чалавека. Сержпутоўскі 1999, 186.
ісці на дно як палена. Пра нешта, некага, што тут жа патанаюць, ідуць на дно. ФСБМ 1, 468.
качацца як палена. Мсцісл. Няўхв. Пра лянівага чалавека. Юрчанка, 193.
лысы як палена. Віл. Насмешл. Пра зусім лысага чалавека. СПЗБ 2, 697.
ляжаць як палена. Лаг. Няўхв. Пра лянівага чалавека. Varłyha, 170.
як палена. Мсцісл. Няўхв. Пра дурнаватага чалавека. Юрчанка, 193.
ек поленом кінуць. Жытк. Пра досыць невялікую адлегласць, блізкую мэту. ТС 4, 140.

Паведаміць пра недакладнасьць