палец
адзін як палец (перст). Івац., Слуцк., Стаўб., Мёр., Слон., Мсцісл., Віл. Пра самотнага чалавека, аднаго сына ў бацькоў. Сержпутоўскі 1999, 6; МК, 19-20; Нар. слов., 103; Высл., 281; Добр., 106; Юрчанка 1972, 27; Янк., Пар., 42; СПЗБ 3, 357; ТС 4, 6; ЗЗайкі.
адзін як палец медзены. Слон. Пра самотнага чалавека, аднаго сына ў бацькоў. ДА.
голы як палец. Астр. Няўхв. Пра вельмі беднага чалавека. Даніловіч, 240.
Век звекаваць - не пальцам паківаць. Прык. Пра цяжкасці на жыццёвым шляху. Federowski, 331.
Век перажыць - не поле перайціць, не пальцам пераківаць. Гл. поле.
наесціся як пальцам дастаць. Рэч. Насмешл. Пра чалавека, які напоўніўся ежай аж па горла (моцна наеўся). Pietkiewicz, 372.
папасці як пальцам у капусту. Карэл. Насмешл. Пра чалавека, што выказаў нешта агульнавядомае, банальнае. Высл., 361.
трапіць (папасці) як пальцам у неба. Уздз., Слуцк., Івац. Насмешл. Пра чалавека, што выказаў нешта агульнавядомае, відавочнае, банальнае. Высл., 400; Янк., 432; ФА; ЗЗайкі.
вырабіць зямлю як пальцамі перамацаць. Ухв. Пра вялікі догляд глебы. Янк., Пар., 30.
знаць як свае пяць пальцаў. Івац. Ухв. Пра дакладнае, добрае веданне чаго-н. Янкоўскі, 97; ЗЗайкі.
зрабіць што як два пальцы аб асвальт. Карэл. Жарт. Пра лёгкае, без намаганняў выкананне працы. Даніловіч 2008, 139.
як на пальцы спекчы. Барыс. Няўхв. Пра вельмі малую колькасць нечага. ФА.

Паведаміць пра недакладнасьць