парася
аглядвацца як парася ўкраўшы. Карэл. Няўхв. Пра чалавека, што падазрона сябе паводзіць. Высл., 280.
верашчаць (вішчаць, пішчаць) як парасё ў праслі/плоце. Ваўк. п., Слуцк., Мсцісл., Жлоб., Івац., Пруж., Мін., Рэч., Гродз. Асудж. Няўхв. Пра чалавека, які моцна крычыць, сварыцца ці, можа, спявае. Federowski, 235; Сержпутоўскі 1999, 137; Бялькевіч, 109; Высл., 293; Цыхун, 179; ЛЦ, 101; ФА; ЗЗайкі.
дундзіць як парася. Маладз., Слуцк. Няўхв. Пра дзіцёнка, які ахвотна п'е малако. Жыв. сл., 62; Мат., 98.
качацца па зямлі як парасё. Маладз. Пра дзіця, пакінутае без нагляду. Гілевіч 2007, 65.
кніжыць як парасё благоя. Смарг. Няўхв. Відаць, пра дзіцё, што капрызнічае, плача. СПЗБ 2, 491. ≺ Кніжыць - капрызіць.
скрэбсціся як [тое] парася. Пух. Насмешл. Пра нейчыя віскаты, стогны, варушэнні. Мін.-Мал., 1970, 124.
смяяцца як свянцонае парася. Пра нейчы няшчыры, нацягнуты, запознены смех. Янк., Пар., 152.
ушчаміцца як парася ў плот. Мін. Насмешл. Пра чалавека, які не туды ўлез. Высл., 407.
цадзіць праз зубы як ліхоё парася. Слон. Няўхв. Пра чалавека, які неахвотна есць. Высл., 416.
як парася лычам. Браг. Насмешл. Пра нейкую неадпаведна выкананую работу. АВНЛ.
як парасятам. Драг. Насмешл. Пра ежу, якую жанчына нестаранна нагатавала днём. Нар. лекс., 196.
зачвякаць як парасяты. Краснап. Няўхв. Пра гучнае, з прыцмокванне прыманне ежы. Бялькевіч, 207.
пагаварыць/гаварыць як гусь з парэсем. Гл. гусь.
добрацца ек порося до сыроводкі. Жытк. Насмешл. Пра чалавека, які дабраўся да нейкага пітва - гарэлкі, піва і інш. ТС 5, 128.

Паведаміць пра недакладнасьць