доўгі як жыдоўскі пачакай. Лаг. Пра нешта доўгае, працяглае. Варлыга 1966, 32. ≺ Ад жыда-гандляра часам доўга трэба чакаць аплаты (жыды-гандляры часта адцягвалі аплату).
твой пагадзі як яго пачакай. Сміл. Жарт. Пра марудлівасць партнёраў. Шатэрнік, 184.
як жыдоўскі пачакай. Астр. Насмешл. Пра тое, што трэба доўга чакаць. Даніловіч, 223.
у тэбэ «зарэ» як у пана «почэкай». Бяроз. Насмешл. Пра чыёсьці няхуткае выкананне, пра што гаварылася «зараз». АВНЛ.
Паведаміць пра недакладнасьць