певень, гл. таксама пятух
выскачыць як певень з канапель. Светл., Мін., Петр. Няўхв. Пра чалавека, што нечакана выступіў, выказаўся, заявіў аб сабе. Высл., 298; Ройзензон, 68; Юрчанка 1977, 239.
гарачы як певень. Брэсц. Насмешл. Пра чалавека з характарам забіякі. ЛЦ, 63.
задзірлівы (задзірысты) як певень. Насмешл. Пра нястрыманага, задзірыстага чалавека. Янк., 408; Янк., Дыял., I, 209.
застыць як певень пасля кукарэку. Насмешл. Пра чалавека, які нечакана змоўк. Янк., 408; Санько, 133.
кінуцца як певень на пеўня з чужога двара. Мін. Насмешл. Пра чалавека, які заўзята накінуўся на іншага. ЛЦ, 71.
кудлы стояць ек певень на плоце. Жытк. Насмешл. Пра непрычасанага, у каго валасы пнуцца ўверх. ТС 2, 247.
лезці як певень на плот. Няўхв. Пра чалавека, які нахабна некуды лезе. Рапановіч, 253.
пагрозны як певень. Насмешл. Пра агрэсіўна настроенага, але нястрашнага чалавека. Янк., Пар., 120.
повесціса ў бокі бу певень. Стол. Няўхв. Пра ўпартага, задзірлівага чалавека. ТС 1, 68.
пяяць як певень на сметніку. Рэч. Пра задзірысты, гучны спеў. Высл., 373.
спаць як той певень на курасадні: адно вока заплюшчана, а другім гляджу. Жарт. Пра нейчы чуткі сон. Янкоўскі, 44.
фарсісты як певень вясною. Насмешл. Пра занадта фарсістага чалавека. Янк., Пар., 177.
хадзіць як певень сярод курэй (з курамі). Краснап. Насмешл. Пра кавалера, які горда трымаецца сярод дзяўчат. Бялькевіч, 229; Ройзензон, 79.
як певень наравісты. Карэл. Няўхв. Пра ўпартага, капрызлівага чалавека. Сцяшковіч, 617.
шчапіцца ек пеўне. Стол. Няўхв. Пра двух людзей, што схапіліся біцца. ТС 5, 127.
біцца як пеўні. Ваўк. п., Стол. Насмешл. Пра людзей, што заядла біліся. Federowski, 29; ТС 5, 127.
парабіцца ў кроў як пеўні вясной б'ючыся. Пра людзей, што пабіліся да крыві. НН 1911, 494.
спрачацца як пеўні. Пруж. Насмешл. Пра ўпартых людзей, што не ўступаюць адзін аднаму. МК, 242.
чубіцца як пеўні. Ваўк. п. Няўхв. Пра людзей, што зацята б'юцца. Federowski, 69.
cэрца б'ецца як у маладога пеўня. Віл. Кплів. Пра нейчы стан хвалявання, узбуджэння, калі часта-часта б'ецца сэрца. ЗВалодзінай.
любіць як ліса пеўня. Гл. ліса.
помачы як ад пеўня яек. Шарк. Іран. Пра чалавека, ад якога няма ніколькі помачы. ДА.
скрывіцца як у пеўня грэбень. Карэл. Кплів. Пра нейчую згорбленую паставу. Высл., 384.
сораму як у пеўня мяса на шпорах. Ашм. Іран. Пра чалавека, у якога зусім няма сораму. Даніловіч, 259; Санько, 184.

Паведаміць пра недакладнасьць