попел
зямля як попел. Івац. Няўхв. Пра моцна перасохлую глебу. Янк., Пар., 79; ЗЗайкі.
сядзець як у попеле. Пра расліны ў моцна перасохлай глебе. НН 1911, 413.
мурзаты як з попелу выбраўся. Лаг. Няўхв. Пра нямытага, забруджанага чалавека, хутчэй за ўсё, дзіця. Высл., 347.
як тры меры попелу. Чашн. Насмешл. Пра нешта шэрае, невыразнае. КВДУ.
марудна капацца як у попялі. Шчуч. Няўхв. Пра нейкае запаволенае, безвыніковае дзеянне. СПЗБ 3, 37.

Паведаміць пра недакладнасьць